ЦІ ЗАЎСЁДЫ МЫ РАЗУМЕЕМ ТОЕ, ПРА ШТО ГАВОРЫМ?
Фразеалогія - цікавы і самабытны пласт беларускай лексікі. Вывучэнне, а затым і выкарыстанне ў маўленні фразеалагізмаў дапамагаюць зрабіць мову выразнай, вобразнай і эмацыянальнай.
Запрашаю прыняць удзел у вэб-квэсце
" У СВЕЦЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ"
" У СВЕЦЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ"
Вы зможаце пазнаёміцца з фразеалагічнымі зваротамі, дзякуючы якім ваша мова стане больш выразнай, вобразнай, цікавай, яркай, пранікнуцца ў таямніцы гісторыі і паходжання слоў, навучыцца працаваць у камандзе, знаходзіць і перапрацоўваць інфармацыю.
Вэб-квэст(webquest) - у перакладзе з англійскай мовы- праблемнае заданне з элементамі ролевай гульні, для выканання якога выкарыстоўваюцца інфармацыйныя рэсурсы інтэрнэту, а таксама іншыя адукацыйныя сродкі.
Для праходжання вэб-квэста вам неабходна:
- выбраць для сябе ролю;
- уважліва пазнаёміцца з заданнямі і размеркаваць ролі ў групе (збіральнік інфармацыі, дакладчык, дызайнер, рэцэнзент);
- збіральнік інфармацыі будзе знаходзіць інфармацыю па дадзеным пытанні;
- дакладчык выступаць ад імя групы,
- дызайнер займацца афармленнем прэзентацыі,
- рэцэнзент акцэнтуе ўвагу на крытэрыях ацэнкі работы і будзе задаваць пытанні іншым групам.
- выканаць прапанаваныя заданні і падрыхтавацца да абароны сваіх работ;
- ацаніць сваю работу і работу таварышаў;
- запоўніць анкету на старонцы "Рэфлексія";
- падрыхтаваць ЦЭНТРАЛЬНАЕ ЗАДАННЕ( будзе правярацца на ўроку)
ПАМЯТАЙЦЕ, што вы заўсёды можаце звярнуцца за дапамогай да настаўніка.
ЖАДАЮ ПОСПЕХУ!